БЕЛ Ł РУС

Прэзентацыя рамана Ю. Шаровай «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» — панядзелак, 17 снежня

17.12.2012 / 09:13

Nashaniva.com

17 снежня (панядзелак) а 20.00 адбудзецца прэзентацыя дэбютнай электроннай кнігі Юліі Шаровай, раману «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік».

Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч.

Кнігарня «Логвінаў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а). Уваход (сва)вольны. Чакаецца піяніна ў кустах.

***

У оперным тэатры гораду N існуе дзіўны звычай: маўляў, нельга дарабляць працу за калегам, які заўчасна і раптоўна памёр. Нельга спяваць і таньчыць чужую партыю, нельга гартаць партытуру з пазнакамі дырыжора-нябожчыка. Але што рабіць, калі такая «чужая праца» — твая запаветная мара? Галоўны герой вырашае рызыкнуць і згуляць з лёсам, хоць вынік той гульні прадказальны…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула