БЕЛ Ł РУС

Найбольшыя складзіраванні снегу ў Мінску ў Кастрычніцкім і Цэнтральным раёне

12.12.2012 / 16:11

У Мінску арганізавана праца 14 участкаў для складзіравання снегу. Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Алейнікава на прэс-канферэнцыі 12 снежня.

Паводле яе слоў, работы па вызначэнні месцаў для снегу былі пачаты яшчэ летам. Было прапанавана 16 участкаў, з якіх два ў Мінскім раёне. «У выніку даследаванняў і лабараторных выпрабаванняў былі адхілены прапановы па двух участках у раёне вуліц Вільямса ў Кастрычніцкім раёне і Аўтамабілістаў у Цэнтральным. Яны не былі рэкамендаваны да выкарыстання, бо на гэтых участках і так было перавышэнне ўтрымання ў глебе нафтапрадуктаў і цяжкіх металаў», — паведаміла Алейнікава.

Яна таксама паведаміла, што сёлета не знайшлося пляцовак для складзіравання снегу ў Першамайскім і Савецкім раёнах з-за занадта шчыльнай забудовы. З гэтых раёнаў снег вывозіцца ў Мінскі раён.

Паводле слоў спецыяліста, супрацоўнікі камітэта праводзяць кантроль за тым, як на ўчастках складзіравання снегу вядуцца работы.
«Мы ўжо цяпер пачалі аб’езды і правяраем, ці ёсць на іх кантрольна-прапускны пункт з вартаўніком, які адзначае, колькі снегу прывезлі, адкуль, якая машына. На пляцоўцы таксама працуе пагрузчык, які кантралюе, як складзіруецца снег», — паведаміла Алейнікава.

Яна адзначыла, што пасля раставання снегу тэрыторыі прыводзяцца ў парадак, ачышчаюцца ад смецця і рыхтуюцца да наступнай зімы. Пляцоўка, як правіла, выкарыстоўваецца два-тры гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула