БЕЛ Ł РУС

Карову на МКАД злавілі, кіроўцу далі 50 тысяч штрафу — відэа

12.12.2012 / 18:46

Яе лавілі амаль гадзіну.

Карову, што бегала больш за гадзіну па Мінскай кальцавой аўтадарозе, нарэшце, удалося злавіць. Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.

Карову злавілі і вярнулі ў грузавік. Кіроўца МАЗа (1948 г. н.) прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што не замацаваў груз. Мужчыну абавязалі выплаціць штраф у памеры 0,5 базавай велічыні (у цяперашні час гэта складае Br50 тыс.).

Як паведамлялася, сёння каля 14.00 з грузавіка МАЗ, які перавозіў худобу, выскачыла карова. Гэта адбылося на 34-м кіламетры знешняга кальца МКАД. Спалоханую карову лавілі некалькі чалавек, у тым ліку кіроўца грузавіка і інспектары ДПС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула