БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца да Новага года

12.12.2012 / 21:07

Сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Беларусі адбудзецца да канца гэтага года. Пра гэта, як перадае РІА Новости, паведаміў 12 снежня журналістам у Маскве беларускі прэм’ер Міхаіл Мясніковіч пасля пасяджэння саюзнага Савета міністраў.

«Плануецца, што сёлета будзе калі не пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета, то сустрэча прэзідэнтаў», — сказаў Мясніковіч.

Як паведаміў агенцтву Прайм прэс-сакратар міністра фінансаў РФ Андрэй Мацвееў, Расія не плануе выдзяляць фінансавыя крэдыты краінам — удзельніцам ЕўрАзЭС на двухбаковай аснове ў наступным годзе, аднак яны могуць на іх разлічваць у межах працы Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

«Расія не плануе выдзяляць фінансавыя крэдыты краінам — удзельніцам ЕўрАзЭС на двухбаковай аснове на гэты момант. Аднак у межах Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС 7 снежня ў Мінску быў ухвалены план працы на 2013 год, у якім прадугледжваецца магчымасць выдзялення крэдытаў па лініі фонду дзяржавам — удзельніцам ЕўрАзЭС», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула