БЕЛ Ł РУС

У Літве людзям прапануюць без патрэбы не выходзіць з дому — снег

13.12.2012 / 15:32

Паводле гідраметэаралагічнай службы, 13–14 снежня ў Літве будзе ісці моцны снег.

Пажарныя-выратавальнікі нагадваюць, што ў такі час выходзіць ці выязджаць з дому без патрэбы не рэкамендуецца, паколькі ў снегапад пагаршаецца бачнасць, нярэдка адбываюцца збоі ў працы гарадскога і міжгародняга транспарту. Дарожныя службы не заўсёды паспяваюць своечасова прыбраць снег.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула