БЕЛ Ł РУС

Узяў і сярод ночы падпаліў дзверы ў чужой кватэры

14.12.2012 / 12:27

Малады чалавек падпаліў дзверы ў кватэры ў Чысці Маладзечанскага раёна. Нанесеная шкода склала 2 млн 200 тысяч рублёў.

У міліцыю звярнулася пацярпелая жыхарка пасёлка Чысць. 42-гадовая жанчына распавяла, што ў 2.30 ночы 9 снежня нехта падпаліў уваходныя дзверы яе кватэры.

Паводле інфармацыі УУС, злачынства здзейсніў 22-гадовы мясцовы жыхар. У дачыненні да падазраванага распачата крымінальная справа па ч.2 арт.218 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула