БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка загадаў працаваць як у вайну: Я не дарую нікому

14.12.2012 / 13:34

Аляксандр Лукашэнка патрабуе жорстка выконваць тэрміны мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.
Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы ААТ «Віцебскдрэў».
«Вы павінны працаваць, як у ваенны час. Я вам даў выразны сігнал, больш за тое, узяў на сябе вялікую адказнасць, падпісаўшы адпаведны дэкрэт, за што мяне малоцяць, пачынаючы ад Амерыкі і заканчваючы Расіяй. Таму я нікому не дарую. Працаваць вы павінны дзень і ноч», — заявіў ён.

«Прыйшоў час напружвацца. Таму тэрміны нават не падвяргайце сумневу», — падкрэсліў Лукашэнка.

У час наведвання ААТ «Віцебскдрэў» Лукашэнку паведамілі пра мадэрнізацыю прадпрыемства і рэалізацыю інвестпраекта па арганізацыі вытворчасці драўнянавалакністых пліт МДФ / ХДФ. Лукашэнка азнаёміўся з ходам будаўніцтва новага цэха і сучасным тэхналагічным абсталяваннем. Як праінфармавалі Лукашэнку, асноўная прычына правалу тэрмінаў рэалізацыі інвестпраекта — гэта віна будаўнікоў, якія не забяспечылі належных тэмпаў работ. «Гэта мінус для вас, што вы не прымусілі іх працаваць як належыць. Трэ было выконваць гэтыя аб’ёмы», — адзначыў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула