БЕЛ Ł РУС

З-за ДТЗ у цэнтры Мінска спыніўся трамвайны рух — фота

14.12.2012 / 15:0

СП

Гэта другі затор за два апошнія дні.

На трамвайным коле на вуліцы Казлова другі дзень запар утвараюцца заторы. Учора трамваі спыніліся ў другой палове дня, сёння — прыблізна а 14-й.

У сацыяльных сетках нават з’явіліся паведамленні пра тое, што адзін з трамваяў сышоў з рэек.

Як патлумачыў карэспандэнту «НН» намеснік дырэктара трамвайнага парка па бяспецы руху Дзмітрый Сасновіч, прычынай сённяшняга інцыдэнту стала ДТЗ на маршруце трамвая. Учора трамваі спыніліся з-за легкавіка, які стаяў на рэйках без уключаных габарытных агнёў і аварыйных сігналаў. Трамваі з рэек не сыходзілі, падкрэсліў намеснік дырэктара.

Нагадаем, што з-за складаных умоў надвор’я Дзяржаўтаінспекцыяй уведзены план «Надвор’е» на большай частцы тэрыторыі краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула