БЕЛ Ł РУС

Апазнаныя ўсе ахвяры трагедыі ў ЗША: забойца страляў у 6-7 гадовых дзяцей з вінтоўкі

16.12.2012 / 10:54

12 дзяўчынак, восем хлопчыкаў і шэсць жанчын сталі ахвярамі стральбы ў пачатковай школе Сэндзі-Хук у Канэктыкуце, паведамілі ў паліцыі. Забойца у асноўным страляў з вінтоўкі.

Узрост школьнікаў — ад шасці да сямі гадоў, устанавілі медэксперты. Паліцыя апазнала ўсіх ахвяр трагедыі.

Амаль на ўсіх целах загінулых медыкі выявілі па два і больш агнястрэльных раненняў. Па заключэнні экспертаў, хутчэй за ўсё злачынца, акрамя вінтоўкі, адначасова выкарыстаў яшчэ іншую зброю.

Ён, як мяркуецца, застрэліўся. Яго цела знайшлі ў будынку школы.

Улады падазраюць, што масавую расправу зладзіў 20-гадовы Адам Ланца, які, верагодна раней вучыўся ў гэтай школе.

Сярод забітых - Эмілі Аліса Паркер (6), Грэйс Макдонэл (7), Алівія Энджэл (6), Ноа Познер (6).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула