БЕЛ Ł РУС

Рэжым павышанай гатоўнасці ўведзены ў Мінску: МНС просіць прадпрыемствы дапамагчы ў расчыстцы снегу

17.12.2012 / 09:10

У Мінску ў сувязі з рэзкім пагаршэннем умоў надвор’я з 12:00 16 снежня па 9:00 19 снежня ўведзены рэжым функцыянавання Мінскай гарадской падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый «Павышаная гатоўнасць».
Пра гэта паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Згодна з распараджэннем Мінгарвыканкама, усім кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый незалежна ад формаў уласнасці і ведамаснай прыналежнасці, неабходна прыцягнуць усе наяўныя сілы і сродкі для ліквідацыі наступстваў снегападаў сумесна з камунальнымі службамі.

МНС нагадвае, што пры выхадзе на вуліцу людзям трэба ўлічваць ўмовы надвор’я і быць вельмі ўважлівымі да сябе і адзін аднаго. Пры выяўленні надзвычайнай сітуацыі неабходна паведаміць у МНС па тэлефоне 101.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула