Гродна пад снегам: некаторыя вуліцы перакрытыя з-за заносаў - фота
Цягам выходных выпала столькі снегу, што ён паралізаваў жыццё горада. У нядзелю некаторыя вуліцы аказаліся перакрытымі з-за заносаў. Паўдзясятка аўтобусаў стварыла затор на пад’ёме з Будзёнага на вул. Карла Маркса – на ўскраіне Старога горада.