БЕЛ Ł РУС

Увага, небяспека! Спіс аўтадарог з абмежаванай хуткасцю руху

17.12.2012 / 11:53

КХ

Стан дарогі: траса М-10 каля Мікашэвічаў. Фота за сайта Дэпартамента «Белаўтадар».

Стан дарогі: траса М-1 каля Крупкаў. На ўчастку Мінск-мяжа РФ дарога расчышчана значна лепш. Фота за сайта Дэпартамента «Белаўтадар».

Стан дарогі: траса М-1 каля Коласава. Фота за сайта Дэпартамента «Белаўтадар».

Стан дарогі: траса М-1 каля Яглевічаў. Фота за сайта Дэпартамента «Белаўтадар».

Стан дарогі: траса М-3 каля Плешчаніц. Фота за сайта Дэпартамента «Белаўтадар».

Стан дарогі: траса М-4 каля Магілёва. Фота за сайта Дэпартамента «Белаўтадар».

Стан дарогі: траса М-5 каля Асіповічаў. Фота за сайта Дэпартамента «Белаўтадар».

Стан дарогі: траса М-6 каля Гасцілаўцаў. Фота за сайта Дэпартамента «Белаўтадар».

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я ДАІ нагадвае пра павышаную небяспеку на аўтамабільных дарогах. У Мінску на МКАД яшчэ дзейнічае абмежаванне хуткасці 50 км/г на ўчастку ад вул. Чыжэўскіх да Партызанскага праспекта. Абмежаванне хуткасці ўведзена таксама яшчэ на некалькіх дарогах Мінскай вобласці, паведамляе «Мінскаўтадор-Цэнтр», таму трэба пільна сачыць за дарожнымі знакамі. Паведамляюць, што праз снежныя наносы і працы па ачыстцы рух у цэнтры запаволены.

Паводле звестак ДАІ Завадскога раёна Мінска, сёння камунальныя службы сумесна з супрацоўнікамі аўтаінспекцыі будуць чысціць ад снегу вуліцу Байкальскую і Алтайскую, а заўтра — Васняцова і Райніса. Праз гэта ДАІ просіць кіроўцаў не пакідіць свае аўтамабілі на доўгі тэрмін на вышэйпералічаных вуліцах, бо інакш яны будуць замінаць працам па ачыстцы і іх эвакуююць.

ДАІ таксама нагадвае пра неабходнасць быць крайне ўважлівымі, устрымацца ад рэзкіх манёўраў і тармажэнняў, трымаць дыстанцыю бяспекі ды не грэбаваць рамянямі бяспекі. ДАІ Гродзенскай вобласці звяртае ўвагу, што шмат аварыяў адбываецца на ўжо расчышчаных дарогах, бо кіроўцы «губляюць пачуцце меры».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула