БЕЛ Ł РУС

Апазнаныя абодва мужчыны, знойдзеныя забітымі на кватэры на вуліцы Мірашнічэнкі ў Мінску

18.12.2012 / 13:11

Устаноўлены асобы абодвух мужчын, знойдзеных забітымі з нажавымі раненнямі 10 снежня на здымнай кватэры на вуліцы Мірашнічэнкі ў Мінску.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў,

15 снежня быў апазнаны грамадзянін Казахстана, жыхар Астаны 1979 года нараджэння, 17 снежня — грамадзянін Расіі, жыхар Омска 1979 года нараджэння. Абодвух апазналі сёстры, якія прыязджалі ў Мінск.
Працэдура апазнання праводзілася ў прысутнасці консулаў Казахстана і Расіі.

«Іншая інфармацыя з’яўляецца тайнай следства», — сказаў Герасімаў.

Справа па факце забойства двух чалавек на падставе п. 1 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса знаходзіцца ў вытворчасці УСК па Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула