БЕЛ Ł РУС

Анамальна халоднае надвор'е: з кожным днём будзе ўсё халадней

18.12.2012 / 15:18

У бліжэйшыя трое сутак Беларусь будзе знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне шырокага антыцыклону, напоўненага халодным арктычным паветрам.
З паўднёва-ўсходнімі вятрамі на нашу тэрыторыю будуць і далей паступаць вельмі халодныя паветраныя масы.
Сярэднясутачная тэмпература паветра чакаецца на 7–12 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму.

У сераду, 19 снежня, ноччу ў Брэсцкай і Гродзенскай вобласці, а днём па паўночна-заходняй палове краіне пройдзе снег. Паўднёва-заходні вецер падыме слабую завіруху.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -11. -18 ° С, на паўднёвым-захадзе -7. -10°С, ноччу ва ўсходні раёнах краіны тэрмометры пакажуць -20. -22°С.

У чацвер, 20 снежня, невялікі снег і слабая завіруха прагназуюцца па паўночна-заходняй палове краіне. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -10 .. -17°С, па ўсходзе -18. -22°С, максімальная днём -8.. -15°С.

У пятніцу, 21 снежня, ноччу па паўночным захадзе, а днём месцамі па краіне чакаецца кароткачасовы снег, слабая завіруха. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні ўмераны.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -10.. -17°С, па ўсходзе -18.. -22°С, максімальная днём -8.. -15°С.

Будзьце асцярожныя, асобныя ўчасткі дарог слізкія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула