БЕЛ Ł РУС

У Мінску дзіця захрасла ў радыятары ацяплення

18.12.2012 / 16:05

Выпадак здарыўся ў панядзелак а 18-й вечара ў кватэры па вуліцы Скрыпнікава.

У службу МНС па лініі «101» паступіла паведамленне, што ў дзіцяці засела нага ў радыятары сістэмы ацяплення. Патрабавалася дапамога ратавальнікаў.

Работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з выкарыстаннем ручнога гідраўлічнага інструмента вызвалілі правую нагу васьмігадовага хлопчыка з радыятара. Дзіця брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі дастаўлены ў гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з дыягназам «апёкі 2 ступені правай нагі» (5% цела).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула