БЕЛ Ł РУС

Кыргызстан можа далучыцца да Мытнага саюза

19.12.2012 / 09:18

Восенню 2013 года плануецца зацвердзіць «дарожную карту» па далучэнні да арганізацыі, паведаміў журналістам 18 снежня на брыфінгу ў Маскве дарадчык прэзідэнта Расіі Сяргей Глазьеў.

«Кыргызстан два гады знаходзіцца ў стане перамоў аб далучэнні да Мытнага саюза. Чакаецца, што ў 2013 годзе восенню будзе зацверджана „дарожная карта“ па далучэнні. Апошні тэрмін, у межах якога гэтая праца плануецца, — 2015 год, год пераходу да Еўразійскага эканамічнага саюза», — цытуе Глазьева РІА Новости.

Што да Таджыкістана, то цяпер, паводле слоў чыноўніка, вядуцца папярэднія кансультацыі.

«Праведзены разлікі, якія паказваюць крытычную важнасць уваходжання ў Мытны саюз. Разам з тым склалася такое разуменне, што паколькі ў нас агульная мяжа з Таджыкістанам ляжыць цераз Кыргызстан, то лагічна спачатку далучыцца Кыргызстану, а затым правядзенне перамоў з Таджыкістанам», — растлумачыў дарадчык.

У Мытны саюз уваходзяць Беларусь, Казахстан і Расія. Яны маюць намер завяршыць да 1 студзеня 2015 года кадыфікацыю міжнародных дагавораў, што складаюць нарматыўна-прававую базу Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, і на гэтай аснове стварыць Еўразійскі эканамічны саюз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула