БЕЛ Ł РУС

Цеплазабеспячэнне ў Гродне цалкам адноўлена

19.12.2012 / 09:22

Цеплазабеспячэнне будынкаў у Гродне, парушанае з-за прарыву цеплатрасы ў ноч на 18 снежня, цалкам адноўлена, паведаміў дзяжурны МНС.

Як паведамлялася раней, у тры гадзіны ночы 18 снежня ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення МНС паступіла паведамленне аб тым, што адбыўся прарыў трубаправода цеплазабеспячэння ў Гродне. Пачала зніжацца тэмпература ў дамах і аб'ектах Кастрычніцкага раёна і часткова Ленінскага раёна. Заняткі дзяцей у шэрагу ўстаноў адукацыі ў сувязі з паніжэннем тэмпературнага рэжыму ў іх былі адмененыя. Пры ліквідацыі наступстваў аварыі задзейнічалі тэхніку ЖКГ, "Белэнерга" і МНС.

Па дадзеных на 10 гадзінаў раніцы 18 снежня прарыў цеплатрасы ў Гродне быў ліквідаваны, пачалося аднаўленне гідраўлічнага рэжыму. Зараз цеплазабеспячэнне цалкам адноўлена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула