БЕЛ Ł РУС

Міністр Снапкоў абяцае ў наступным годзе заробак у 700 даляраў

19.12.2012 / 11:02

Nashaniva.com

Пра гэта міністр эканомікі Мікалай Снапкоў заявіў падчас прамой лініі ў газеце «Рэспубліка».

— Мікалай Генадзевіч, а зарплата $700 будзе ў наступным годзе?

— Думаю, без праблем. Тое, што змогуць заплаціць прадпрыемства, то і заплацяць.

— А што рабіць бюджэтнай сферы?

— Бюджэтная сфера будзе традыцыйна падцягвацца. Там зарплаты звычайна складаюць 80% ад заработнай платы ў рэальным сектары. То бок будзе расці зарплата ў рэальным сектары эканомікі — будзем падцягваць і бюджэтнікаў, а не наадварот. А то часам кажуць: вось бюджэтнікам падвысяць, тады ў рэальным сектары падымем. Гэта не зусім правільна, усё наадварот.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула