БЕЛ Ł РУС

У чацвер — лёсаванне Лігі Еўропы: БАТЭ атрымае суперніка па 1/16 фіналу

19.12.2012 / 20:7

nn.by

У чацвер, 20 снежня, пройдзе лёсаванне 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, а таксама 1/16 фіналу і 1/8 фіналу Лігі Еўропы, куды з 3-га месца з групавога раўнду Лігі Еўропы выйшаў барысаўскі БАТЭ.

Барысаўскі клуб трапіў у лік нясеяных пры лёсаванні камандаў, таму яму трапяцца або каманды, што занялі ў групавым турніры ЛЕ 1-я месцы: а гэта: «Ліверпуль» Англія, «Вікторыя» Пльзень, «Фенербахчэ» Турцыя, «Бардо» Францыя, «Сцяўа» Румынія, «Днепр» Украіна, «Генк» Бельгія, «Рубін» Расія, «Ліён» Францыя, «Лацыё» Італія, «Металіст» Украіна», «Гановер» Нямеччына.

Таксама сярод супернікаў БАТЭ можа апынуцца адна з наступных камандаў, што занялі 3-я месцы ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў (сеяныя каманды): «Чэлсі» Англія, «Алімпіякас» Грэцыя, ЧФР «Клуж» Румынія, «Бенфіка» (Партугалія).

Лёсаванне Лігі Еўропы пачнецца, а 16-й паводле мінскага часу (Лігі чэмпіёнаў, а 14:30),
адразу таксама пройдзе лёсаванне будучых параў 1/8 фіналу Лігі Еўропы.

Матчы стадыі 1/16 фіналу — 14 і 21 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула