БЕЛ Ł РУС

Ніна Багінская ўзнімала бел-чырвона-белы сцяг на Кастрычніцкай, яна затрыманая

19.12.2012 / 22:35

Грамадская актывістка Ніна Багінская была затрыманая міліцыяй вечарам на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Яна спрабавала ўзняць на Плошчы бел-чырвона-белы сцяг.
Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў фэйсбуку грамадскі актывіст Аляксей Шэін.

Актывістку адвезлі ў Цэнтральны РАУС, але дагэтуль пра яе месца знаходжання невядома, сказала Радыё Свабода Таццяна Кім.

Нагадаем, што сёння мінула два гады з часу прэзідэнцкіх выбараў і жорсткага разгону антылукашэнкаўскай дэманстрацыі ў Мінску (19.12.2010).

Пасля 19 снежня некалькі сотняў чалавек былі затрыманыя, былі затрыманыя і кінутыя за краты і кандыдаты ў прэзідэнты.

Ніна Багінская вядомая ўдзелам у шмат якіх акцыях апазіцыі. Жанчына заўсёды прыходзіць на акцыі зь бел-чырвона-белым сцягам ці хаця б з бел-чырвона-белай сімволікай на адзенні. Раней спадарыню Ніну шмат разоў затрымлівалі мінскія міліцыянты.

Ніна Багінская са сцягам на Кастрычніцкай плошчы паўгода таму, 19 чэрвеня 2012 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула