БЕЛ Ł РУС

Тозік: Прыём у педагагічныя ВНУ трэба скарачаць

20.12.2012 / 11:12

Такое меркаванне выказаў сёння ў парламенце намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, адказваючы на пытанні парламентарыяў падчас сумеснага пасяджэння дзвюх палат.

На думку віцэ-прэм’ера, неабходна павышаць планку пры прыёме выпускнікоў у педагагічныя ВНУ,
магчыма, гэта варта рабіць, абапіраючыся на рэкамендацыі педагагічнай рады школы, дзе лепш ведаюць выпускнікоў і ведаюць, наколькі яны прыдатныя для працы ў прафесіі.

Таксама Тозік заявіў, што неабходна правесці рэвізію сістэму дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ у Беларусі.

Віцэ-прэм’ер мяркуе, што ў Беларусі вельмі важна адысці ад залішняй апекі людзей дзяржавай.

«Значная частка насельніцтва Беларусі знаходзіцца ў палоне ілюзій аб бясплатнасці паслуг адукацыі, аховы здароўя, ЖКГ», — сказаў А. Тозік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула