БЕЛ Ł РУС

Сёння — самы кароткі дзень: астранамічная зіма прыйшла ў Беларусь

21.12.2012 / 09:38

Астранамічная зіма наступіць у Беларусі сёння ў 14 гадзін 12 хвілін паводле беларускага часу, паведамілі ў абсерваторыі БДУ.

На перыяд зімовага сонцастаяння прыпадае самая доўгая ноч і самы кароткі дзень у годзе.

Светлы час сутак доўжыцца ўсяго 7 гадзін 24 хвілін.
Зямля атрымлівае найменшую колькасць сонечнага цяпла, і ўлада зімы перамагае канчаткова.

Але ад гэтага моманту светлавы дзень паступова пачне павялічвацца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула