Kriwi выпускаюць новы альбом Traukamurauka
Кружэлка Traukamurauka з’явіцца яшчэ ў гэтым годзе
Легендарны гурт Kriwi выпускае альбом Traukamurauka — гэта вялікая падзея для беларускай музыкі, бо Вераніка Круглова з сябрамі альбомаў выдае мала, а канцэртныя іх выступы ў Беларусі здараюцца рэдка: спявачка жыве ў Берліне.
Вокладку стварыла Жана Капуснікава
Тым не менш яшчэ да канца 2012 года, альбом Traukamurauka выйдзе на
«Гучанне Kriwi гэта гукі нашых сэрцаў! Так склалася, што у кружэлку трапілі тыя песні, якія мы час ад часу рабілі і нікуды з імі не спяшаліся, — кажа Вераніка Круглова. — Некаторыя песні чакалі свайго часу, некаторыя гучалі падчас нашых выступаў. Гэты альбом — гэта пошукі новых гукаў, фарбаў, настрою. Усе мы розныя, з рознымі густамі, і гэта вельмі добра, таму што Kriwi — гэта супольны праект, і кожны мае права ўплываць на яго гучанне! Але ж галоўным застаюцца нашыя беларускія народныя песні».
Неўзабаве Traukamurauka з’явіцца ў продажы.