БЕЛ Ł РУС

16-гадовая мінчанка трапіла рукой у блэндар — супрацоўнікі МНС дапамаглі вызваліць

21.12.2012 / 13:31

Работнікі МНС аказалі дапамогу дзяўчыне, у якой рука захрасла ў блэндары.

Па лініі «101» 20 снежня паступіла паведамленне, што ў 16-гадовай мінчанкі засела рука ў электрычным блэндары. Дапамога ратавальнікаў патрабавалася па вуліцы Садовай.

Работнікі МНС з выкарыстаннем ручной нажоўкі па метале вызвалілі левую руку дзяўчыны.
Дзяўчына была перададзена брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і дастаўлена ў 6-ю гарадскую клінічную бальніцу з дыягназам «рэзаная рана кісці рукі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула