БЕЛ Ł РУС

У Мінску памоляцца за тых, хто зневажае святыні — 23 снежня

21.12.2012 / 13:53

На жаль, толькі ў Мінску за мінулы год былі зняважаны дзве капліцы. У верасні невядомыя ўзламалі капліцу Божага Цела, а на мінулым тыдні вандалы зняважылі і абакралі капліцу Маці Божай Будслаўскай.

З гэтай нагоды 23 снежня ў Мінску пройдзе набажэнства перапрашэння за вандалаў і рабаўнікоў і малітвa аб тым, каб яны ўсвядомілі сваю віну і тое, што нельга пасягаць на святое.

Набажэнства пройдзе ў капліцы Маці Божай Будслаўскай (вул. Івянецкая, 15а) і распачнецца ў 12.00.

Узначаліць яго Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Андрэй Стэцкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула