БЕЛ Ł РУС

У Польшчы ахвярамі маразоў сталі 49 чалавек, у Расіі — 56 чалавек

21.12.2012 / 15:21

У Польшчы з пачатку снежня 49 чалавек загінулі ад холаду, перадае Agence France-Presse са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Часцей за ўсё ахвярамі марозу аказваліся бяздомныя. Паліцыя пачала ў сувязі з гэтым інфармаваць насельніцтва аб тым, дзе пры неабходнасці можна пагрэцца і атрымаць гарачую ежу.

У Расіі з-за моцных маразоў у гэтым годзе памерлі ўжо 56 чалавек. Яшчэ 722 чалавекі пацярпелі ад абмаражэнняў.

Самая нізкая тэмпература была зафіксавана ў Сібіры, дзе слупкі тэрмометраў апусціліся да -50 градусаў.

Раней ўкраінскае міністэрства аховы здароўя таксама паведамляла, што ва Украіне моцныя халады сталі прычынай смерці 37 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула