БЕЛ Ł РУС

Тадэвуш Кандрусевіч: Наша задача сёння — вывесці чалавека з духоўнай пустыні

22.12.2012 / 09:26

«Сучасны чалавек сёння знаходзіцца як быццам у духоўнай пустыні, і агонь яго веры патух. Таму неабходна праводзіць новую евангелізацыю» — такое меркаванне выказаў 21 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай Божаму Нараджэнню, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Наша задача сёння — вывесці чалавека з духоўнай пустыні, нанова распаліць гэты агонь», — падкрэсліў мітрапаліт.

Ён параўнаў веру з газавай кухоннай плітай: «Агонь не будзе гарэць, калі не падаваць газ, так і з верай — трэба падаваць духоўны газ кожнаму чалавеку».

Кандрусевіч расказаў пра мерапрыемствы і сустрэчы, якія праводзіліся на працягу года ў Беларусі сярод моладзі, а таксама падзяліўся планамі на наступны год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула