БЕЛ Ł РУС

Маргарэт Тэтчэр зрабілі аперацыю

22.12.2012 / 12:21

Бі-Бі-Сі

Былая прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі, якой цяпер 87 гадоў, перанесла невялікае хірургічнае ўмяшанне і ўжо папраўляецца, паведаміў Бі-бі-сі яе прэс-сакратар.

Лекары выдалілі пухліну ў мачавым пухіры.

У апошнія гады здароўе экс-кіраўніка ўрада кансерватараў пахіснулася.

Баранэса Тэтчэр была першай (і пакуль адзінай) у гісторыі Брытаніі жанчынай на пасадзе прэм’ера. Яна кіравала ўрадам кансерватараў на працягу трох тэрмінаў з 1979 па 1990 гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула