БЕЛ Ł РУС

Ермакова прадказвае невялікую дэвальвацыю? «Чакаць рэзкай змены курсу ў 2013 годзе не варта»

26.12.2012 / 12:33

Па прагнозах кіраўніка праўлення Нацыянальнага банка, рэзкай змены курсу рубля ў 2013 годзе чакаць не варта.
Аб гэтым Надзея Ермакова заявіла 26 снежня падчас анлайн-канферэнцыі на сайце дзяржаўнага агенцтва БелТА.

«Нягледзячы на ​​тое, што Нацбанк не ўстанаўлівае на 2013 год мэтавыя арыенціры па абменным курсе, чакаць яго рэзкай змены не варта. Асновай для ўстойлівасці валютнага рынку і абменнага курсу з’яўляецца ўнутраная і знешняя збалансаванасць эканомікі, на забеспячэнне якой, у сваю чаргу, накіравана праца і ўрада, і Нацыянальнага банка», — адзначыла Ермакова.

Пры гэтым яна нагадала, што абменны курс фармуецца зыходзячы з попыту і прапановы замежнай валюты на ўнутраным рынку.

«Таму ўсім трэба прывыкаць да таго, што пэўная зменлівасць курсу ў адзін ці іншы бок — нармальны рынкавы працэс», — сказала кіраўнік Нацбанка.

Яна таксама паведаміла, што ў 2013 годзе Нацбанк «працягне паступова памяншаць сваю прысутнасць на валютным рынку».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула