БЕЛ Ł РУС

Беларускі бізнэсмен Лагвінец атрымаў новую пасаду ў Маскве

26.12.2012 / 16:44

інф. «Інтэрфакса»

У 1990-ыя ён займаўся пастаўкамі тавараў для кіравання справамі прэзідэнта Беларусі.

Бізнэсмен Віктар Лагвінец стаў новым генеральным дырэктарам расійскага ЗАТ «НК» Дулісьма». Гэтую кампанію «Сбербанк» нядаўна прадаў неназваным інвестарам.

Лагвінец у 1990-я гады валодаў холдынгам «Контэ-груп», які займаўся пастаўкамі будаўнічых матэрыялаў, аўтатэхнікі, харчавання, у тым ліку, для патрэб кіравання справамі прэзідэнта Беларусі.
У 1999 годзе ён быў затрыманы па абвінавачванні ў злоўжыванні службовым становішчам, але ў 2000 годзе быў адпушчаны і пакінуў Беларусь. Цяпер ён з’яўляецца прэзідэнтам нафтаздабываючага ЗАТ «Русь-Ойл» (Масква).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула