БЕЛ Ł РУС

Акцёр Хабенскі прыйшоў на ўручэнне ўзнагароды да Пуціна са значком «Дзеці па-за палітыкай» - фотафакт

26.12.2012 / 21:7

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння ўручаў узнагароды, медалі і дыпломы аб прысваенні ганаровых званняў выдатным грамадзянам Расіі. Акцёр Канстанцін Хабенскі прыйшоў на ўручэнне (яму прысвоена званне народнага артыста) са значком «Дзеці па-за палітыкай», паведамляе радыё «Эхо Москвы».

Нагадаем, што ў Расіі ў адказ на «акт Магніцкага», прыняты ў ЗША, быў прыняты г.зв. «закон Дзімы Якаўлева», які забараняе грамадзянам ЗША усынаўляць расійскіх сіротаў. Закон прыняла Дзярждума, сёння ратыфікаваў Савет федэрацыі, а раней падтрымаў Пуцін.

Закон быў негатыўна ўспрыняты ў расійскім грамадстве, супраць нават выказаўся шэраг міністраў, у тым ліку міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула