БЕЛ Ł РУС

Зачыняюцца некаторыя замежныя навучальныя праграмы для беларусаў

28.12.2012 / 11:19

Не будуць дзейнічаць некалькі адукацыйных праграмаў, што дазвалялі беларускім студэнтам атрымаць адукацыю за мяжой.

Пад скарачэнне трапіла папулярная амерыканская праграма Muskie. Таксама пад пагрозай спынення праграма «Адкрытая Еўропа», якая фінансавалася Еўракамісіяй і дазваляла беларускім студэнтам выбраць любы ўніверісітэт у Еўропе для працягу адукацыі.

Першую з іх прыпынілі з-за таго, што амерыканскія ўлады не здолелі дамовіцца пра бюджэт на наступны год. За 20 гадоў дзеяння праграмы Muskie ёй скарысталіся 5 тысячаў чалавек з краін СНД.

Праграма «Адкрытая Еўропа» (OESS) была накіраваная выключна на беларусаў. Але Еўракамісія фармальна зацвердзіць праграму не раней, чым у сакавіку 2013 года. таму, верагодна, набор будзе на 2014–15 гады.

Летась стыпендыяльная праграма «Адкрытая Еўропа» ўпершыню дала магчымасць беларусам бясплатна навучацца ў любым універсітэце ЕС і асацыяваных краін. Такіх шчасліўчыкаў набралося 179 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула