ЮНЭЙДС закрывае свой офіс у Беларусі
Аб’яднаная праграма па ВІЧ/СНІДу (ЮНЭЙДС) закрывае свой офіс у Беларусі.Пра гэта заявіла каардынатар ЮНЭЙДС у Беларусі Элеанора Гвоздзева у інтэрв’ю бюлетэню «Вместе».
«Гэта палітычнае рашэнне не мае дачынення ні да патэнцыялу ЮНЭЙДС, ні да наяўнасці сродкаў, ні да распаўсюду эпідэміі, — падкрэсліла Элеанора Гвоздзева. — ЮНЭЙДС вызначыла, што тыя вынікі, якія паўплываюць на эпідэмію глабальна, могуць быць дасягнуты ў Афрыцы. У нашым рэгіёне застаюцца ў фокусе дзве краіны — Расія і Украіна».