БЕЛ Ł РУС

Ганчарэнка: «Усё ідзе да таго, што Глеб застанецца ў БАТЭ»

28.12.2012 / 22:38

Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка пракаментаваў магчымы працяг супрацоўніцтва з паўабаронцам Аляксандрам Глебам.

«У Сашы ёсць некалькі дастойных прапаноў. Вядома, у нас з ім была размова з нагоды працягу кар’еры ў БАТЭ.

Мы ведаем магчымасці Глеба і зацікаўлены ў тым, каб ён гуляў у нас.
Пакуль усё ідзе да таго, што Глеб застанецца ў БАТЭ», — распавёў Ганчарэнка ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

Нагадаем, раней паведамлялася аб тым, што Глеб можа працягнуць кар’еру маскоўскім ў «Лакаматыве».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула