БЕЛ Ł РУС

Крымінальную справу за збіванне пенсіянера ў міліцыі Ленінскага раёна спынілі

30.12.2012 / 22:39

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Крымінальная справа ў дачыненні да супрацоўнікаў Ленінскага РУУС Мінска, удзельнікаў інцыдэнту з вартаўніком аўтастаянкі Васілём Сарочыкам, спынена.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, сабраныя доказы не пацвярджаюць учыненне падазронымі супрацоўнікамі міліцыі крымінальна-каральных дзеянняў.

У той жа час, адзначыў ён, «устаноўлены парушэнні міліцыянерамі Крымінальна-працэсуальнага кодэкса пры правядзенні працэсуальных дзеянняў». Таму да іх прыменены меры дысцыплінарнага ўздзеяння.

Аб катаваннях у дачыненні да Сарочыка, вартаўніка аўтастаянкі, якая размешчана па вуліцы Малініна ў Мінску і належыць УП «Рамэн», паведаміла праваабарончая інфармацыйна-асветная ўстанова «Платформа». На сайце «Платформы» (www.platformarb.com) быў размешчаны відэарасказ пацярпелага. Затым ён паўтарыў свой расказ на прэс-канферэнцыі.

Інцыдэнт адбыўся 14 лістапада.
Паводле слоў Сарочыка, у пункт аховы аўтастаянкі прыйшлі два супрацоўнікі праваахоўных органаў, адзін з якіх быў у цывільным. Не прад’яўляючы дакументаў і нічога не тлумачачы, яны загадалі вартаўніку накіроўвацца ў Ленінскае РУУС. Каля гадзіны Сарочык знаходзіўся ў памяшканні дзяжурнай часці ўпраўлення, а затым яго адвялі на допыт. Пазней высветлілася, што допыт праводзіла оперупаўнаважаная Ленінскага РУУС Багданоўская Ж.П.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула