БЕЛ Ł РУС

Ад «Еўраспорту-2» адмовілася і «Зала»

2.01.2013 / 10:22

Nashaniva.com

Інтэрактыўнае тэлебачанне ад «Белтэлекама» замяніла яго на канал «Расія-Культура».

Канал «Еўраспорт-2», які з 1 студзеня стаў занадта дарагім для кабельнага аператара МТІС, знік і са спіску каналаў вяшчання Zala.

Zala — інтэрактыўнае лічбавае тэлебачанне, паслугі якога прадастаўляе дзяржаўны манапаліст «Белтэлекам». Колькасць абанентаў Zala па ўсёй краіны складае каля 500 тысяч чалавек.

Замест «Еўраспорта-2» гледачы цяпер могуць убачыць канал «Расія-Культура».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула