На месца «Еўраспорту» і Animal Planet прыйдуць расійская «Культура» і відэаверсія «Рускага радыё»
Істотныя змены ў спісе тэлеканалаў сталічнага кабельнага аператара МТІС.
Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі (МТІС) з 1 студзеня 2013 года істотна змяняюць спіс транслюемых тэлеканалаў.
Змены не абмяжоўваюцца знікненнем канала «Еўраспорт». Таксама не будзе працягнутая трансляцыя наступных каналаў:
Што будзе транслявацца замест іх?У начны час на гэтай хвалі будзе ісці тэставае вяшчанне канала HD Life у добрай якасці.Месца «Еўраспорту» зойме расійская «Культура».
Апроч таго, месца ў спісе тэлеканалаў зоймуць музычны канал «RU.TV» (відэаверсія «Рускага радыё»), дзіцячы канал «Карусель», «Нано ТВ» (пра нанатэхналогіі і інавацыі), «Маці і дзіця», расійскі пазнавальны канал «Мая планета», «24 Тэхна», «Рускі экстрым», і сямейны TLC ад стваральнікаў Discovery.
Спартыўная частка сеткі вяшчання будзе пашырана чарговым з’яўленнем хакейнага канала «КХЛ».
* * *
МТІС — галоўны мінскі кабельны аператар. Яго паслугамі карыстаецца каля 85% насельніцтва горада.
Каментары