БЕЛ Ł РУС

У Польшчы памёрла вядомая журналістка, ураджэнка Беларусі

3.01.2013 / 14:40

Тэрэза Тараньска памёрла ва ўзросце 69 гадоў пасля цяжкой хваробы.

Яна вядомая шэрагам кніг, якія складалі інтэрв’ю з вядомымі асобамі польскай палітычнай сцэны.

Таксама Тараньска была аўтаркай праграмы «Зараз вы» на польскім тэлеканале TVP2 і серыі тэлевізійных інтэрв’ю. Акрамя таго, журналістка была суаўтаркай шэрагу дакументальных фільмаў.

У 2001 годзе яна была ўзнагароджана Афіцэрскім Крыжом Ордэна Адраджэння Польшчы.

Нарадзілася Тэрэза Тараньска ў 1944 годзе ў Ваўкавыску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула