БЕЛ Ł РУС

Сёння ў Беларусі можна будзе назіраць буйны зоркапад

3.01.2013 / 15:57

Як паведаміў дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык, да 120 падаючых зорак у гадзіну змогуць назіраць беларусы ў ноч з 3 на 4 студзеня. Максімуму метэорны паток Квадрантыды дасягне прыблізна ля апоўначы,
зоркапад будзе дастаткова інтэнсіўным на працягу шасці гадзін. Назіраць гэта можна будзе з боку сузор'я Валапаса. Метэоры будуць рухацца з "невялікай хуткасцю" — 42 км/с, таму колер успышак будзе "хутчэй жаўтаватым, а не белым".

Паводле слоў спецыяліста, сёлета назіранне зоркападу будзе абцяжарана з-за таго, што "Месяц толькі прайшоў поўню". "Калі неба будзе бязвоблачным, то Месяц будзе пабочнай засветкай", — сказаў Кузнечык.

Ён адзначыў, што Квадрантыды лічацца адным з найбольш вядомых і буйных метэорных патокаў. У адным шэрагу з ім стаяць Гемініды, Персеіды, Леаніды, Арыяніды і Лірыды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула