БЕЛ Ł РУС

У Мазыры збілі Ягора Ваўчка, былога ўдзельніка дзіцячага «Еўрабачання» — фоты

3.01.2013 / 18:26

Nashaniva.com

Падчас святкавання Новага года яму зламалі нос, выбілі зубы і рассеклі вока.

Удзельнік дзіцячага «Еўрабачання»-2004 ад Беларусі 20-гадовы Ягор Валчок быў збіты ў Мазыры падчас святкавання Новага года.

Па ягоных словах,

каля аднаго з забаўляльных цэнтраў пачалася бойка: адна кампанія маладзёнаў стала біцца з другой.
Пацярпелі сем чалавек. Дасталася і Ягору — ён атрымаў некалькі ўдараў і страціў прытомнасць.

У яго выбітыя два зубы, рассечанае вока і зламаны нос.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула