БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: у студзені чакаюцца лютыя маразы

3.01.2013 / 21:51

Надвор'е ў першым месяцы 2013 года пакажа незайздросную пераменлівасць. Слупкі тэрмометраў з плюс 2 апусцяцца на 27 градусаў.

Як адзначае тэлеканал «Беларусь-1», нягледзячы на анамальна цёплыя студзеньскія дні, без калядных маразоў сёлета ўсё ж беларусы не застануцца.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у сярэдзіне студзеня арктычнае паветра прынясе 20–25 з мінусам ноччу, а ўдзень — 10 марозу.
Пахаладанне чакаецца ўжо ў пятніцу, 4 студзеня.

Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, кажа, што другая палова студзеня паб’е рэкорды адмоўных тэмператур.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула