П’яны мужчына ўпаў на рэйкі метро станцыі «Аўтазаводская»
Падымаць п’янага мужчыну з рэек на станцыі «Аўтазаводская» другой лініі Мінскага метрапалітэна давялося вечарам 3 студзеня супрацоўнікам міліцыі.
Інцыдэнт здарыўся прыблізна ў 23.40. Непрацуючы мінчанін 1988 года нараджэння ўпаў на рэйкі па ўласнай неасцярожнасці. Пры гэтым не пацярпеў. Міліцыянеры аператыўна паднялі яго на платформу.
Спынення руху цягнікоў не было.