БЕЛ Ł РУС

Джордж Лукас жэніцца

4.01.2013 / 15:15

Знакаміты амерыканскі рэжысёр, 68-гадовы Джордж Лукас і яго каханая, 43-гадовая Мелады Хобсан абвясцілі пра заручыны.

Стваральнік легендарнай сагі «Зорныя войны» і Мелады, кіраўнік анімацыйных праектаў студыі DreamWorks, пазнаёміліся ў 2006 годзе.

Для Лукаса гэта будзе ўжо другі шлюб, а Хобсан выйдзе замуж першы раз. У Джорджа Лукаса ёсць трое прыёмных дзяцей. Дата вяселля пакуль трымаецца ў сакрэце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула