БЕЛ Ł РУС

Дэпард'ё прапанавалі пасяліцца ў Мардовіі - фота

6.01.2013 / 15:27

+ дадаліся здымкі актора ў расійскім нацыянальным строі

Французскі акцёр з расейскім пашпартам паехаў па рэгіёнах РФ.

Французскі акцёр Жэрар Дэпард’ё, які атрымаў расійскі пашпарт з рук прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, атрымаў прапанову ад кіраўніка Мардовіі пасяліцца ў гэтай рэспубліцы.

У аэрапорце Саранска Дэпард’ё сустракалі народнымі песнямі і блінамі, там жа акцёр прадэманстраваў свой новы пашпарт.

Візіт у Мардовію ён пачаў з агляду мясцовых славутасцяў.

На сустрэчы з жыхарамі Саранска ў Тэатры оперы і балета Дэпард’ё атрымаў ад кіраўніка рэспублікі Уладзіміра Волкава прапанову пасяліцца ў Мардовіі, выбраць сабе кватэру ці месца пад дом.

Таксама акцёру прапанавалі заняць вакантную цяпер пасаду міністра культуры Мардовіі.
«Дзякуй, але я — міністр культуры свету», — ветліва адмовіўся Дэпард’ё.
Акцёру таксама ўручылі сімвалічны «пашпарт мардвіна».

«Я вельмі гэтаму рады, тут вельмі прыгожа, тут жывуць прыгожыя і душэўныя людзі», — сказаў Дэпард’ё, асабліва адзначыўшы прыгажосць мясцовых жанчын.

На выхадзе з тэатра гараджане падарылі акцёру двух кацянят.
Куды ж без коцікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула