БЕЛ Ł РУС

У Марыі Шарапавай — новае каханне

7.01.2013 / 15:14

Расійская тэнісістка Марыя Шарапава знайшла новага каханага. Цяпер сэрца прыгажуні належыць балгарскаму тэнісісту Грыгорыю Дзімітраву.

«Марыя Шарапава зноў несвабодная. Я атрымаў пацверджанне, што яна сустракаецца з балгарскім тэнісістам, 21-гадовы Грыгорыем Дзімітравым», — напісаў журналіст Eurosport.ru Дарэн Ровэл у сваім Twitter.

У снежні Шарапава і Дзімітраў былі заўважаныя на прагулцы ў Мілане. Грыгорый і Марыя ішлі побач і ўсміхаліся. Па некаторых дадзеных, да Шарапавай Дзімітраў сустракаўся з амерыканкай Серэнай Уільямс.

Нагадаем, вясной Марыя рассталася са славенскім баскетбалістам Сашам Вуячычам, з якім яна была заручана з кастрычніка 2010-га. Спартсменка прызналася, што рашэнне аб разрыве было няпростым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула