БЕЛ Ł РУС

22-гадовая дачка падазраецца ў забойстве маці

9.01.2013 / 10:7

Бешанковіцкім аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь заведзена крымінальная справа па факце забойства дачкой маці, паведаміла кафіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

Крымінальная справа заведзена па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса РБ «Забойства».

Як паведамляе прэс-служба МУС у вёсцы Фролкавічы Бешанковіцкага раёна ў сваім доме з нажавымі раненнямі грудной клеткі і шыі быў знойдзены труп 43-гадовай жанчыны. Папярэдне было ўстаноўлена, што яе ў сварцы забіла 22-гадовая дачка. Дзяўчына затрымана.

Следчыя праводзяць першапачатковыя следчыя дзеянні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула