БЕЛ Ł РУС

В'етнам: 14 актывістаў прызнаныя вінаватымі ў змове і асуджаныя да 13 гадоў

9.01.2013 / 14:13

У В’етнаме 14 палітычных актывістаў прызнаныя вінаватымі ў змове з мэтай звяржэння камуністычнага ладу.

Усе падсудныя, акрамя аднаго, прысуджаныя судом правінцыі Нгеан да турэмных тэрмінаў — для некаторых тэрмін зняволення складзе 13 гадоў.

Сярод асуджаных ёсць каталікі, блогеры і студэнты. Адзінаццаць з іх асуджаныя за сяброўства ў палітычнай партыі В’ет Тан, якая базуецца ў ЗША і ў В’етнаме лічыцца тэрарыстычнай.

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла, што актывісты ажыццяўлялі свае грамадзянскія правы і іх дзейнасць не адпавядае вылучаным супраць іх крымінальным абвінавачванням.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула