БЕЛ Ł РУС

Культурны абмен: Джыгурда можа стаць грамадзянінам Францыі

9.01.2013 / 14:19

Ён мае на гэта права, бо 5 гадоў жанаты на грамадзянцы гэтай краіны.

Скандальны расійскі артыст Мікіта Джыгурда заявіў, што можа стаць грамадзянінам Францыі.

«Жэрар Дэпардзье — вядомы гарэза ў Францыі, — цытуе Джыгурду сайт Heat.ru. — Ён у іх то ў самалёце памачыўся, то машыну разбіў ... А цяпер я таксама змагу атрымаць пашпарт грамадзяніна яго краіны. Мяне там усе ведаюць, у тым ліку і ўсе супрацоўнікі амбасады. Відэакліп # ОППАДЖИГУРДА глядзяць і ў Францыі».

Heat.ru піша, што Джыгурда мае права на французскі пашпарт, бо 5 гадоў жанаты на грамадзянцы гэтай краіны — алімпійскай чэмпіёнцы Марыне Анісінай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула