БЕЛ Ł РУС

Абама выбраў Беёнсэ спяваць гімн на інаўгурацыі

10.01.2013 / 9:42

Беёнсэ даўно падтрымлівае Абаму.

На інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Барака Абамы выступяць поп-зоркі Беёнсэ Ноўлс і Кэлі Кларксан, а таксама ветэран фолк-музыкі Джэймс Тэйлар.
Арганізатары цырымоніі кажуць, што прэзідэнт асабіста ўдзельнічаў у падборы артыстаў.

«Іх музыка часта займае цэнтральнае месца ў амерыканскай гісторыі і апелюе да людзей па ўсёй краіне», — гаворыцца ў заяве Белага дома.

Падчас цырымоніі, якая адбудзецца ў Вашынгтоне 21 студзеня, зорцы R&B будзе даручана выканаць нацыянальны гімн ЗША «Сцяг з зоркамі».

Кларксан і Тэйлар праспяваюць яшчэ дзве амерыканскія патрыятычныя песні: адпаведна My Country, 'Tis of Thee («Мая краіна, пра цябе») і America the Beautiful («Амерыка прыўукрасная»).

Беёнсэ і Тэйлар даўно публічна падтрымліваюць Абаму.

Таксама на інаўгурацыі паэт кубінскага паходжання Рычард Бланка прачытае ўласны твор, які ён напіша адмыслова для гэтай знамянальнай падзеі.

У свае 44 гады Бланка стане самым маладым паэтам, якому даверылі выступіць на інаўгурацыі прэзідэнта ЗША. У гэтай якасці ён таксама апынецца першым у гісторыі геем і першым жа выхадцам з іспанамоўнай абшчыны.

«Творчасць Рычарда будзе выдатна глядзецца на ​​цырымоніі інаўгурацыі, якая закліканая уславіць сілу амерыканскага народа і разнастайнасць нашай краіны», — гаворыцца ў заяве Абамы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула