БЕЛ Ł РУС

Рустам Валіулін вяртаецца ў зборную Беларусі па біятлоне

11.01.2013 / 10:00

Рустам Валіулін, які два сезоны не выступаў за зборную Беларусі па біятлоне, вяртаецца ў каманду.

36-гадовы біятланіст прыме 11 студзеня ўдзел у мужчынскай спрынтарскай гонцы на 10 км на 5-м этапе Кубка ІБУ, які праходзіць у расійскім Востраве. Як інфармуе афіцыйны сайт міжнароднага саюза біятланістаў, Рустам Валіулін выйдзе на старт пад 81-м нумарам.

Таксама за зборную Беларусі выступяць Аляксей Абромчык (4-ы стартавы нумар), Аляксандр Дарожка (28-ы) і Уладзімір Алянішка (56-ы).

Апошні раз Рустам Валіулін выступаў за беларускую зборную ў канцы сезона 2010/2011.

У сваёй спартыўнай кар’еры ён 8 разоў трапляў у дзясятку мацнейшых на этапах Кубка свету па біятлону, а яго лепшым рэзультатам было 5-е месца ў індывідуальнай гонцы ў Лахці сезона-2006/2007.-0-

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула